“…Ззяе святлом праз цемру вякоў святое імя Еўфрасінні”
17 сакавіка супрацоўнікі дзіцячага аддзела па запрашэнні настаяцеля Храма роўнаапостальнага князя Уладзіміра протаіерэя Аляксандра Велісейчыка сустрэліся з выхаванцамі нядзельнай школы, іх бацькамі і педагогамі. Размова была прысвечана жыццю і духоўным подзвігам святой Еўфрасінні Полацкай.
Медыяпадарожжа паведаміла дзецям і дарослым пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць хрысціянскай падзвіжніцы.
Прысутныя пабывалі на віртуальнай экскурсіі па скрыпторыўме – кніжнай майстэрні, а таксама атрымалі магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці перапісчыкаў кніг. Настаяцель храма пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з сапраўднай старадаўняй кнігай – помнікам кніжнай культуры ХІХ стагоддзя.
І маленькія, і дарослыя госці сустрэчы захапляліся цікавымі тэматычнымі выданнямі з фонду абласной бібліятэкі, прысвечанымі славутай беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай.