Прыйшоў! Убачыў! Прачытаў!

Напярэдадні Сусветнага дня чытання ўслых абласную бібліятэку наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 41 імя А.М. Кузняцова, якія прынялі ўдзел у займальным літаратурным квэсце “Прыйшоў! Убачыў! Прачытаў!”, які прайшоў у межах літаратурнага марафону “2024 секунды чытання ўслых”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі і яе літаратурным багаццем. Каб знайсці адказы на ўсе няпростыя заданні, юныя даследчыкі пабывалі ў розных кутках кніжніцы.
Госці апынуліся ў гістарычным мінулым і даведаліся, што раней размяшчалася ў будынку, якія кнігі патрабуюць асаблівага догляду і як працуюць аддзелы сучаснай бібліятэкі.
Каб разгадаць літаратурны красворд, хлопцы і дзяўчаты мусілі выканаць адно з самых мілагучных заданняў: дэкламаванне вершаў беларускіх класікаў. Навучэнцы ўспомнілі, які вянок стварыў Максім Багдановіч, чым быў знакаміты Янка Купала і хто з пісьменнікаў працаваў у рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда”!
На кніжныя прыгоды запрашаем у Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф. Карскага. Запіс на квэст па тэл.: 71-89-41.