Літаратурны цуд
“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”, – такі запавет пакінуў нам класік беларускай літаратуры Якуб Колас. На наступным тыдні ва ўсім свеце будзе адзначацца Дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым на працягу двух тыдняў у юнацкім аддзеле ладзілі тэматычныя выставы і слайд-гадзіны “Які гэта цуд – мова мая родная!” На мерапрыемствы завіталі навучэнцы сярэдніх школ № 13, 26 і 33. Госці слухалі вершы беларускіх класікаў у выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі і аматараў слова з школ-удзельнікаў. Не забыліся і на песні на роднай мове.
Таксама навучэнцы знаёміліся з цікавымі фактамі беларускай літаратуры, разглядалі фонд Гродзенскай бібліятэкі. Усе жадаючыя маглі абраць кнігу для самастойнага чытання.
На мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове, запрашаем у юнацкі аддзел па адрасе: вул. Ажэшкі, 17. Запіс па тэл.: 62-33-67.