Шчодры талент Куляшова
Сёлета адзначаецца 110-годдзе з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.
Аркадзя Аляксандравіча заслужана лічаць сапраўдным майстрам паэтычнага эпасу, бо ён не толькі ўзбагаціў беларускі верш, але і адкрыў новыя тэмы ў літаратуры. Куляшоў – паэт-франтавік, многія яго творы прысвечаны народнаму подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне.
Супрацоўнікамі аддзела абанемента да юбілею пісьменніка арганізавана выстава “Своеасаблівасць творчай манеры Аркадзя Куляшова”, якая змяшчае ўласныя творы паэта і літаратуразнаўчыя працы. Усім, хто зацікаўлены біяграфіяй пісьменніка, раім звярнуцца да кнігі “Лясному рэху праўду раскажу…” Валянціны Куляшовай. У дадзеным выданні дачка распавядае пра свайго бацьку і згадвае старонкі яго радаводу, творчы шлях і сяброўства з многімі пісьменнікамі.
На выставе прадстаўлены 23-і том “Залатой калекцыі беларускай літаратуры”, куды ўвайшлі выбраныя творы юбіляра і мастацкія пераклады.
Выстава адрасавана ўсім аматарам паэтычнага слова і дзейнічае ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава 17(паверх 2, каб. 201).