Бібліятэчныя цікавосткі

На выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама была прадстаўлена выстава творчых дасягненняў супрацоўнікаў сферы культуры рэгіёна.

Публічныя бібліятэкі не сталі выключэннем! Найлепшыя здабыткі з вопыту работы ў галіне бібліятэчнай справы былі прадстаўлены абласной бібліятэкай, Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкай імя А. Макаёнка, Лідскай, Мастоўскай, Навагрудскай, Свіслацкай, Смаргонскай і Шчучынскай бібліятэчнымі сістэмамі. Матэрыялы распавядалі пра краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы ў віртуальнай прасторы, пошукавую і даследчую працу бібліятэк, інтэрактыўныя формы сацыякультурнай дзейнасці бібліятэчнай супольнасці Прынёмання.