Гэта Зямля ‒ твая і мая

“Кніжны дэсант” дзіцячага аддзела адправіўся да маленькіх чытачоў у дзіцячы сад № 53, каб запрасіць у літаратурнае медыяпадарожжа па Беларусі.

Дзеці пабывалі ў дзіўных прыродных кутках свайго роднага краю, сустрэліся з рэдкімі прадстаўнікамі жывёльнага свету, а таксама паўдзельнічалі ў экалагічнай гульні-віктарыне “Гэта Зямля ‒ твая і мая” і разгадвалі экалагічныя загадкі.

Дашкаляты пазнаёміліся з сімваламі беларускага арнаменту, разам папрактыкаваліся ў гульнях “Складзі арнамент па ўзоры”, “Падбяры пару кубачку”, а таксама праглядзелі і абмеркавалі мультфільм па беларускай народнай казцы “Піліпка-сынок”.

З цікавасцю дзеці знаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай: энцыклапедычнымі выданнямі для самых маленькіх і мастацкімі творамі на беларускай мове.