Беларускія народныя традыцыі – наша спадчына

Напярэдадні рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” супрацоўнікі дзіцячага філіяла абласной бібліятэкі па запрашэнні сацыяльнага партнёра – калектыву дзіцячага сада № 42 − сталі ўдзельнікамі міні-праекта “Сямейная акадэмія”.

Для бацькоў і педагогаў дзіцячага сада была арганізавана сустрэча на тэму “Беларускія народныя традыцыі – наша спадчына”.

Маленькія артысты падаравалі святочны настрой, выканаўшы для прысутных танцавальныя нумары “Валошкавае поле” і “Каляды”.

Удзельнікі “Сямейная акадэміі” пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі каляднага свята, азбукай беларускага арнаменту, сімваламі і вобразамі беларускага народа, а таксама пагулялі ў “Каляднае багацце” і “Складзі арнамент па ўзоры”.

У сямейным фармаце прайшоў майстар-клас “Калядны анёлак”: дзеці разам з бацькамі з задавальненнем стваралі ўпрыгожванне на ялінку ў выглядзе анёлкаў.

Супрацоўнікі дзіцячага філіяла шчыра ўдзячныя калектыву дзіцячага сада № 42 за творчае супрацоўніцтва, зацікаўленасць ва ўмацаванні дзіцяча-бацькоўскіх і сямейных адносін, за папулярызацыю ведаў, кнігі і чытання.