Святочны парад у бібліятэцы

У Гродзенскай абласной кніжніцы былі падведзены доўгачаканыя вынікі творчага конкурсу на лепшае навагодняе ўпрыгожванне сярод структурных падраздзяленняў бібліятэкі: “Святочны парад”! Супрацоўнікі актыўна рыхтаваліся да гэтай падзеі і кожны паспрабаваў сябе ў ролі дызайнера і дэкаратара. Зробленыя с душой святочныя кампазіцыі з розных матэрыялаў, фантастычныя фотазоны і чароўная атмасфера свята ахуталі ўсе куточкі ўстановы.
Кампетэнтнае журы наведала кожны аддзел, каб выбраць найлепшае ўпрыгожанне. Творчы падыход стаў галоўным крытэрыем ацэнкі, таксама ўлічваліся ўнікальнасць і арыгінальнасць ідэй.
Шыкоўнае афармленне бібліятэкі стала выдатным падарункам для ўсіх наведвальнікаў, якія зараз атрымліваюць сапраўдную асалоду чытання ў навагодняй атмасферы. Цікава, а якія падарункі атрымаюць пераможцы конкурсу?