Здароўе – наша каштоўнасць

На працягу тыдня ў юнацкім філіяле адбываліся маральна-асветніцкія гутаркі на тэмы: “Жыві ярка і стыльна: без наркотыкаў” і “Дым, які аднімае здароўе”.
Мерапрыемствы наведалі падлеткі розных навучальных устаноў горада. Бібліятэкары патлумачылі гасцям пра небяспечнасць ужывання розных відаў псіхатропаў, нікаціну і папулярных на сённяшні дзень у моладзі вэйпаў. Звярнулі ўвагу на гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання гэтай атруты, механізм дзейнасці на арганізм людзей. А статыстычныя дадзеныя даказалі, што ўсё гэта – яд.
Юным чытачам была прадстаўлена прэзентацыя з відэасуправаджэннем – падрабязныя адказы на пытанні, як зберагчы сваё здароўе і дапамагчы тым, хто выбраў не той шлях.
Таксама хлопцам і дзяўчатам прапанавалі прыняць удзел у антынаркатычнай віктарыне і мазгавым штурме, з якім падлеткі справіліся на ўра.
Запрашаем і вас наведаць прафілактычныя мерапрыемствы па адрасе: вул. Ажэшкі, 17.