Ведай і любі сваё

Ведай і любі сваё – своеасаблівы дэвіз абласной бібліятэкі, з якім калектыў і працаваць і адпачываць умее.

Багатая культурная праграма з наведваннем унікальных куточкаў нашай краіны чакала супрацоўнікаў кніжніцы ў мінулыя выхадныя. Косаўскі палацава-паркавы комплекс, у якім сядзіба графаў Пуслоўскіх за казачны вобраз і раскошу атрымаў назву “Рыцарская мроя”, а таксама найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем – Ружанскі замак, адкрылі перад супрацоўнікамі абласной бібліятэкі сваю веліч і таямніцы. Шыкоўныя панарамы наваколля, цікавыя экскурсіі ўзбагацілі веды аб гісторыі нашай любай беларускай зямлі і пакінулі незабыўныя эмоцыі ад сумеснага культурнага падарожжа.