Радзіма ў святах і абрадах

У цікавую краязнаўчую вандроўку па Радзіме адправіліся супрацоўнікі дзіцячага філіяла абласной бібліятэкі разам з выхаванцамі дзіцячага садка №42.
Маленькія чытачы вырушылі ў медыяпадарожжа па самых значных куточках нашай краіны. Пазнавальна-гульнёвая праграма пашырыла веды хлопчыкаў і дзяўчынак аб мінулым роднага краю, пазнаёміла з народнымі святамі, абрадамі і традыцыямі нашых продкаў, а беларускія скорагаворкі і загадкі юныя чытачы разам з бібліятэкарамі знайшлі ў кнігах.
Дашкаляты з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях «Масленічны блін», «Жавароначкі», «Каляднае багацце», разглядалі шыкоўныя ілюстраваныя выданні беларускіх казак, а таксама паспрабавалі свае здольнасці ў ЛЕГА-канструяванні ў мабільнай лабараторыі Мультыцэнтра «Совушка».