«Беларусь мая светлая»

Беларусь – край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі – так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Беларусь славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрам, працавітымі і сумленнымі людзьмі.
У рамках праекта «Де.Тво.Ра.» абласную бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага садка № 3 г. Гродна, для якіх супрацоўнікі кніжніцы падрыхтавалі цікавы майстар-клас «Беларусь мая светлая». Юныя чытачы даведаліся аб традыцыйным адзенні беларусаў, пазнаёміліся з яго назвамі і разгледзелі прыклады арнаменту. Самай цікавай часткай мерапрыемства стала ўпрыгожанне элементаў адзення, калі кожны змог пафантазіраваць і адчуць сябе сапраўдным мастаком.