Фантастычная сустрэча

Запрашаем усіх закаханых у сучасную беларускую літаратуру для дзяцей на сустрэчу з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой!

26 кастрычніка ў 14:00 у дзіцячым філіяле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага пры падтрымцы выдавецкага дома “Звязда” адбудзецца прэзентацыя фантастычнай казкі – “Палёт на Вухуцію”.

Кацярына – член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшыя творы для дзяцей і юнацтва” (2020 г.), аўтар шматлікіх кніг для малодшага і сярэдняга ўзросту.

На мерапрыемстве можна будзе набыць новую кнігу, асабіста пазнаёміцца з пісьменніцай і атрымаць аўтограф.

За цудоўным настроем чакаем на сустрэчы з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой у дзіцячым філіяле па адрасе: вул. Савецкая, 25.

Тэлефон для даведак: 60-13-23.

Яшчэ навіны: