Словы пра маці

Дзень маці – важнае міжнароднае свята. У розных краінах гэты дзень адзначаецца ў розныя дні. У Беларусі гэтае свята адзначаць пачалі ў 1996 годзе і дзень гэты – 14 кастрычніка.
Дарагія мамы!
Сардэчна віншуем Вас з надыходзячым святам!
Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці.
Жадаем Вам душэўнага спакою і шчасця! Хай Ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей, а кожны ваш дзень будзе напоўнены падтрымкай.
У гонар свята бібліятэка падрыхтавала відэаролік “Словы пра маці” пісьменнікаў Беларусі.