Матулям з БелТАПАЗа прысвячаецца…

Напярэдадні самага чулага жаночага свята – Дня маці – супрацоўнікі аддзела абанемента ў рамках пастаяннага праекта “Кніга кожнаму, кніга да кожнага” для жаночай паловы працоўнага калектыву ААТ “БелТАПАЗ” падрыхтавалі прывабны кніжна-ілюстрацыйны агляд кніжных выданняў “Мама – слова вечнае і самае сардэчнае”.

Навуковая, псіхалагічная і педагагічная літаратура экспазіцыі расказала, што значыць быць мамай, як даглядаць дзіця на розных этапах яго развіцця, чаму менавіта 14 кастрычніка святкуецца Дзень маці ў Рэспубліцы Беларусь і многае іншае.

Работнікі прадпрыемства асабліва цікавіліся раздзелам выставы “Мама – галоўная прафесія”. У яго ўвайшлі, як новыя мастацкія кнігі для дарослых і дзяцей, так і выданні, дзе раскрываецца сутнасць галоўнай жаночай прафесіі і роля маці ў грамадстве і жыцці яе дзяцей.

Віншуем усіх матуль з надыходзячым святам! Жадаем здароўя, кахання, радасці, натхнення і мора прыемных уражанняў ад кожнай прачытанай кнігі!

Яшчэ навіны: