Шчыра віншуем!

Хутка многіх супрацоўнікаў чакае прафесійнае свята – Дзень работніка культуры. У гонар надыходзячага свята ў галерэі імя Тызенгаўза прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў.

Сярод узнагароджаных і супрацоўнікі бібліятэкі: загадчыца аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці – Амельчанка Алена Іванаўна. За высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры Алена Іванаўна была ўзнагароджана ганаровай граматай.

Гродзенская абласная бібліятэка ганарыцца сваімі супрацоўнікамі!

Дзякуй за сумленную працу!

Яшчэ навіны: