“Кніжнае лета-2023”: лепшыя з лепшых адзначаны!
Кожнае лета ў перыяд летніх канікул дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі аб’ядноўвае юных аматараў чытання, для якіх традыцыйна з 1 чэрвеня па 31 жніўня праводзіцца конкурс “Лета і кніга”.
Звыш 200 чытачоў бібліятэкі прынялі ўдзел у чытацкім марафоне: дашкольнікі, навучэнцы агульнаадукацыйных школ і гімназій горада Гродна, а таксама іх бацькі ізноў ставілі рэкорды чытання.
Сапраўднае Свята кнігі і чытачоў адбылося ў дзіцячым філіяле, дзе ўрачыста ўзнагародзілі фіналістаў Конкурсу.
Віншавальныя словы ў адрас фіналістаў прагучалі ад Ігнатовіч Марыны Эдвардаўны – дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.
Ганаровым госцем мерапрыемства стала гродзенская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Ліна Багданава. Юныя чытачы мелі магчымасць асабіста пазнаёміцца з аўтарскімі праектамі Ліны Багаднавай і серыямі кніг выдавецтва “Народная асвета”: “В контакте” і “Тусовка.by”.
Сярод самых маленькіх ўдзельнікаў летняга чытацкага марафону ў намінацыі “Малодшая чытацкая ліга” былі адзначаны:
- Кайко Вера (7 гадоў), навучэнка 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 36 г. Гродна”;
- Аніська Елізавета (5 гадоў) і Аніська Валерыя (4 гады), выхаванкі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 11 г. Гродна”;
- Мацвеева Дарына (5 гадоў), выхаванка ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 11 г. Гродна”.
Пераможцамі ў намінацыі “Сярэдняя чытацкая ліга” прызнаны:
- Кучун Цімур (7 гадоў), навучэнец 2 “Б” класа ДУА “Гімназія № 3 імя В.І. Соламавай г. Гродна”;
- Шылко Арсеній (7 гадоў), навучэнец 2 “В” класа ДУА “Гімназія № 9 імя П.Ф. Кірычэнка;
- Лажко Яраслаў (10 гадоў) , навучэнец 5 “Б” клас ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко”.
У намінацыі “Старэйшая чытацкая ліга” адзначаны:
- Дзікевіч Соф’я (11 гадоў), навучэнка 6 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко г. Гродна”;
- Сліўко Усевалад (12 гадоў), навучэнец 7 “Б” класа ДУА “Гімназія № 2 г. Гродна”;
- Парошын Аляксандр (14 гадоў), навучэнец 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 36 г. Гродна”.
Усе пераможцы ў “Чытацкіх лігах” атрымалі ў падарунак кнігі з аўтографам вядомых беларускіх аўтараў: Ірыны Карнаухавай, Уладзіміра Мазго, Дзмітрыя Кашавара. Такія асаблівыя падарункі для фіналістаў “Лета і кніга-2023” былі падрыхтаваны ў абласной бібліятэцы загадзя, падчас творчых сустрэч і прэзентацый сумесна з выдавецтвамі “Звязда” і “Адукацыя і выхаванне”.
У намінацыі “Прыхільнік роднай літаратуры” адзначана Калініна Млада (7 гадоў), навучэнка 2 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Гродна”. Гэта чытач-рэкардсмен па колькасці прачытаных у летні перыяд кніг на беларускай мове: 24 кнігі з 62 прачытаных – на беларускай мове.
У намінацыі “Верны сябар” быў вызначаны ўдзельнік з самым вялікім чытацкім стажам. Перамажцам у гэтай намінацыі прызнана Кайко Марыя (11 гадоў), навучэнка 6 “Г” класа ДУА “Гімназія № 6 г. Гродна імя Ф.Э. Дзяржынскага” (прачытана 45 кніг). Дзяўчынка запісана ў дзіцячы філіял у 2014 годзе, гэта значыць, наведвае бібліятэку з 2-х-гадовага ўзросту.
Пераможцам у намінацыі “Летні INSTAмарафонец” стаў Козак Арцём, навучэнец 6 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 28 імя В.Д. Сакалоўскага г. Гродна”.
Кожны год у Конкурсе летняга чытання вызначаюцца сем’і, у якіх актыўна чытаюць і дзеці, і бацькі. У намінацыі “Мы чытаем усёй сям’ёй” вызначылі найбольш чытаючыя сем’і:
- сям’ю Крыкуновых: Ганну (11 гадоў), навучэнку 5 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А. Сухамбаева г. Гродна”, Соф’ю (11 гадоў), навучэнку 5 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна”, Уладзіслава (10 гадоў), навучэнца 5 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна”, і іх бацькоў Таццяну Віктараўну і Аляксандра Аляксеевіча;
- сям’ю Дзіскавец: Рамана (16 гадоў), навучэнца 11 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 12 імя В.У. Бабко г. Гродна”, Уладзіслава (11 гадоў), навучэнца 5 “С” класа ДУА “Сярэдняя школа № 26 імя А.М. Сівачова г. Гродна”, Канстанціна (7 гадоў), навучэнца 2 “Д” класа ДУА “Сярэдняя школа № 39 імя І.Д. Лебедзева г. Гродна”, і іх бацькоў Інну Фёдараўну і Аляксея Леанідавіча;
- сям’ю Маркоўскіх: Аляксандра (2 гады), дашкольніка, Алісу (8 гадоў), навучэнку 3 “А” класа ДУА “Гімназія № 2 г. Гродна”, Алівію (8 гадоў), навучэнку 3 “А” класа ДУА “Гімназія № 2 г. Гродна”, і іх бацькоў Вольгу Юр’еўну і Алега Аляксандравіча.
Добры настрой усім прысутным падаравалі выхаванцы “Студыі эстраднага вакалу МІКСТ” пад кіраўніцтвам Таццяны Кірэйчук: Паліна Гудзь, Яна Свідрыцкая, Іванова Іларыя і Станіслаўчык Соф’я.
Мы шчыра ўдзячныя ўсім гасцям нашага літаратурнага свята, усім маленькім і дарослым удзельнікам Конкурсу, і абавязкова запрашаем працягваць падарожжа ў займальны свет літаратуры.