Віншуем з юбілеем!
Усе ведаюць, што ўзрост – гэта не колькасць пражытых гадоў, узрост чалавека – у яго душы…
Калектыў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага віншуе з юбілеем Пасвісцелік Ірыну Паўлаўну, бібліятэкара І катэгорыі дзіцячага філіяла! Ірына Паўлаўна прысвяціла папулярызацыі дзіцячай літаратуры звыш 38 гадоў!
Паважаная Ірына Паўлаўна! Жадаем Вам і далей захоўваць такія ж бадзёрасць і аптымізм. Няхай здароўе і ўнутраны настрой не пакідаюць Вас. І далей здзіўляйце ўсіх актыўнасцю, крэатыўнасцю і ўласцівай Вам жвавасцю.
З Днём нараджэння!