Адзіная і непаўторная Беларусь

17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, заснаванае Прэзідэнтам нашай краіны ў 2021 г.

Спецыяльна для калектыву ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” супрацоўнікамі аддзела абанемента была арганізавана літаратурна-інфармацыйная выстава “Адзіная і непаўторная Беларусь”. На ёй размешчаны багата ілюстраваныя энцыклапедыі і навукова-папулярныя выданні, у якіх раскрываюцца гістарычныя падзеі беларускай зямлі, што сталі перадумовай прыняцця Дэкларацыі 1939 г. аб уз’яднанні і абвяшчэнні 17 верасня Днём вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад прыгнёту памешчыкаў і капіталістаў, усталявання Дня народнага адзінства ў 2021 г.

Акрамя галіновых кніг, на экспазіцыі можна знайсці тэматычную мастацкую літаратуру беларускіх пісьменнікаў: Міхаіл Машары, Вячаслава Адамчыка, Піліпа Пестрака…

Карысным дадаткам выставы сталі пазнавальныя ілюстрацыі і даведачныя матэрыялы са звесткамі адносна храналогіі падзей 1939 г., прыняцця Закона аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай, квітнеючай краіны. Абвяшчэнне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Усіх жадаючых узяць літаратуру прапанаванай тэматыкі запрашаем у аддзел абанемента: вул. Карбышава, 17 (каб. 201).