Запрашаем да ўдзелу

Вялікая Айчынная вайна – гэта частка гераічнай і трагічнай гісторыі нашай краіны. Тэма генацыду беларускага народа з’яўляецца адной з найбольш балючых старонак мінулага.
Сёння вядуцца шматлікія расследаванні і вывучаюцца архіўныя матэрыялы, якія адкрываюць невядомыя факты гэтай трагедыі.
“Генацыд беларускага народа: радкі памяці Гродзеншчыны” – такая тэма абрана для сёлетніх XVIII Абласных Гарадзенскіх чытанняў, які адбудуцца ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага 28 верасня 2023 года.
Да ўдзелу запрашаем даследчыкаў, навукоўцаў, гісторыкаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых.
Падрабязнасці мерапрыемства ў інфармацыйным пісьме.
Даведкі па тэлефонах: 71 89 42, 71 89 48, 71 89 54.