Кніжныя зоркі лета

Лета – цудоўны час, поўны прыгод і новых адкрыццяў. Вясёлыя пікнікі, актыўныя гульні і, вядома, кнігі!

Маленькія чытачы абласной бібліятэкі лепш за ўсіх ведаюць, дзе шукаць сапраўдныя прыгоды.

У сваё літаратурнае лета дзеці абіралі самыя цікавыя кнігі з фонду абласной бібліятэкі: фантастыка і гісторыі пра жывёл, чароўныя казкі і захапляльныя прыгодніцкія апавяданні.

Найбольш папулярнымі кнігамі гэтага лета сярод юных чытачоў сталі:

  • Жанна Міус “На пытанне ёсць… паданне”;
  • Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Загадка прынцэсы Агнэсы”;
  • Алесь Савіцкі “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”;
  • Роб Скоттон “Котёнок Шмяк”;
  • Сяргей Клімковіч “Ларец девяти муз”.

Добрая кніга можа стаць сапраўдным сябрам, і такіх вы абавязкова знойдзеце ў дзіцячым філіяле абласной бібліятэкі!

Запрашаем!