Спартыўны гонар Гродзеншчыны

У рамках пагаднення бібліятэкі з МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці з нагоды правядзення ІІ Гульняў краін СНД з 4 па 14 жніўня ў Беларусі, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка правяла дыстанцыйнае мерапрыемства для грамадзян, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, на тэму “Спартыўны гонар Гродзеншчыны”.
На анлайн-сустрэчы размова вялася пра выдатных спартсменаў, якія нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці: цяжкаатлета Аляксандра Курловіча, гандбаліста Андрэя Барбашынскага і кідальніка молата Івана Ціхана. Сваім прыкладам алімпійскія зоркі паказалі не толькі моцны характар, але і адданасць Радзіме, любімай справе і клопат пра маладое пакаленне.
Калі і вас зацікавілі незвычайныя гісторыі знакамітых чэмпіёнаў-землякоў, запрашаем у аддзелы абслугоўвання абласной бібліятэкі за тэматычнай літаратурай.