Займальна-фестывальна!

Сапраўднае свята фальклорнага рамяства адбылося ў самым цэнтры Гродна ў мінулыя выхадныя. Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” сабраў майстроў і творчыя калектывы з усёй вобласці. Музычныя выступленні і выстава-ярмарка вырабаў майстроў народнай творчасці прываблівалі жыхароў і гасцей горада.
Самых маленькіх наведвальнікаў фестывалю чакала сапраўднае казачнае падарожжа па Беларусі на інтэрактыўнай пляцоўцы абласной бібліятэкі “Кніжны МульціГорад”. Дзякуючы займальным выданням, дзеці і іх бацькі знаёміліся з цікавымі фактамі пра нашу краіну, разгадвалі таямніцы гродзенскіх вуліц, будавалі знакамітыя помнікі архітэктуры з Лега і нават паспрабавалі скласці крэатыўную карту Беларусі.
Усё самае цікавае пра культурную спадчыну роднай зямлі пазнаў кожны, хто наведаў “Кніжны МульціГорад” абласной бібліятэкі!