Лета з кнігай

Летнія канікулы можна праводзіць карысна і цікава. У гэтай справе вам дапаможа навуковая бібліятэка імя. Я.Ф. Карскага. Юнацкі філіял прапануе вашай увазе кнігу з новага паступлення літаратуры – Генадзь Аўласенка “Колькі колераў у лета”.

Гэтая кніга – зборнік дзіцячых твораў вядомага беларускага пісьменніка. Вас чакаюць вершы на самыя розныя тэмы: вясёлыя загадкі, дзіцячыя фантазіі, а таксама калыханкі, весялінкі, гумарынкі. Але ўсё ж асноўнае ў ёй – казкі! Распавядзе іх сам дзядуля Дняпро, а дапаможа яму Вожык, які прынёс казкі ў сваім маленькім кошыку.

Кніга адкажа на самыя розныя пытанні маленькіх чытачоў. Чаму правы бераг Дняпра значна вышэйшы за левы? Як спраўляе імяніны карась? Ці бываюць самы пяць метраў у даўжыню? Для чаго бабру плоскі хвост, падобны на вясло? Якую птушку можна лічыць самай беларускай?

Акрамя казак у кнізе прытаіліся невялікія гісторыі пра дзяўчынку Дашу і аповесць пра Малпачку – дачку Нябеснага Дракона.

За літаратурай чакаем вас у юнацкім філіяле па адрасе: вул. Ажэшкі, 17.

Яшчэ навіны: