З Днём вызвалення Гродна!

16 ліпеня важная дата для кожнага беларуса, для кожнага гродзенца – Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе войскі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі асноўную правабярэжную частку Гродна. За час баявых дзеянняў былі разбураны 43% будынкаў, фашысты знішчылі больш за 50 тысяч гараджан.

79 гадоў наш народ жыве ў міры, згодзе і заўсёды памятае, якой цаной нам дасталася Перамога.

Абласная бібліятэка падрыхтавала і правела шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных гераічнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Наведвальнікі бібліятэкі і сёння маюць магчымасць пазнаёміцца з выставай фотаматэрыялаў жудаснай праўды генацыду беларускага народа “Памяць в сердце стучит”, каб яшчэ раз успомніць загінуўшых і закатаваных у фашысцкай няволі.

Працоўны калектыў бібліятэчнай установы далучыўся да ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня вызвалення Гродна: пазнаёміўся з кадрамі кінахронікі станаўлення эканамічнага і культурнага жыцця горада ў пасляваенныя гады – “Гродно в кадрах кинохроники”, прыняў удзел у велапрабегу “Помним прошлое – созидаем будущее”.

Усіх жыхароў і гасцей нашага прыгожага горада над Нёманам віншуем са святам.

Міру, дабра і росквіту, наш любы горад!

Яшчэ навіны: