Вызваленне горада над Нёманам

16 ліпеня 1944 года ў ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” войскі Чырвонай арміі вызвалілі Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў радасным адбіткам у памяці кожнага гродзенца. Да Дня вызвалення роднага горада супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Вялікая Айчынная вайна і Гродзеншчына”, з якой таксама меў магчымасць пазнаёміцца працоўны калектыў ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”.

Экспазіцыя дэманструе інфармацыйна-ілюстраваны матэрыял і навукова-дакументальныя выданні аб гісторыі станаўлення і развіцця аднаго са старажытнейшых гарадоў Беларусі, аб становішчы Гродна ў пераломныя ваенныя і пасляваеныя часы, аб удзельніках падполля, воінах-земляках і мірных жыхарах, што загінулі або прапалі без весткі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Перакладзеныя архіўныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных уладаў, раней неапублікаваныя фотаздымкі і ілюстрацыі, што аднаўляюць гісторыю Прынёманскага краю, абарончыя баі, акупацыйны рэжым, вызваленне і рэканструкцыя горада – усё гэта ёсць на старонках прапанаванай літаратуры.

Жадаючых узяць пачытаць літаратуру прапанаванай тэматыкі запрашаем на вул. Карбышава, 17 у аддзел абанемента (каб. 201).

Яшчэ навіны: