Мастакі малююць кніжкі: Лілія Бусарава

Пачынаючы з 1960-га на конкурсе “Мастацтва кнігі”, заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, традыцыйна падводзяцца вынікі працы беларускіх выдаўцоў. Мэта конкурса – развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі найлепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

У гэтым годзе ўдзел у 62-ім Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” прымалі 30 выдавецтваў. Найлепшым ілюстратарам, пераможцам у персанальнай намінацыі “Майстэрства” прызнана мастачка Лілія Бусарава за ілюстрацыі да кнігі Эдзі Агняцвет “Мой рыжы Бім”.

Лілія Бусарава нарадзілася 16 ліпеня 1977 г. у горадзе Акцябрск Самарскай вобласці. У 1980 г. пераехала ў г. Мінск, дзе скончыла факультэт народнай культуры Мінскага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Цяпер мастачка жыве і працуе ў Мінску, акрамя ілюстрацыі захапляецца керамікай, удзельнічае ў керамічных пленэрах.

Запрашаем усіх аматараў літаратуры і знаўцаў мастацтва кніжнай ілюстрацыі бліжэй пазнаёміцца з кнігай Эдзі Агняцвет “Мой рыжы Бім”.

Гартаючы старонкі выдання, вы пераканаецеся, што афармленне  не менш важна, чым змест: многія малюнкі маюць свой уласны сюжэт – па-за тэкстам. Кніга насычана летэрынгам – маляваннем словамі. З дапамогай колераў і памеру літар вызначаны асобныя словы, а шрыфты суседнічаюць з ілюстрацыямі.

Цудоўнае выданне чакае ў дзіцячым філіяле абласной навуковай бібліятэкі па адрасе: вул. Савецкая, 25.

Агняцвет, Э. Мой рыжы Бім : вершы / Эдзі Агняцвет ; малявала Лілія Бусарава ; [укладанне А. В. Спрынчан]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. – 77 с.

 

 

 

 

Яшчэ навіны: