Паэтычнае лета
Штогод мы чакаем ад лета чаго-небудзь незвычайнага, запамінальнага і новага. Менавіта такой была літаратурная сустрэча ў садзе бібліятэкі “Лета ў радках паэта”.
Сваімі летнімі, сонечнымі і ўзнёслымі творамі радавалі прысутных члены Гродзенскага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі і грамадскага літаратурнага аб’яднання “Надзея”.
Якая мара ёсць у кожнага парасона, дзе ў Гродне жыве вясёлка, чым пахне акацыя, чаму самыя цёплыя ўспаміны дзяцінства звязаны з вясковай бацькоўскай хатай і дзе шукаць сапраўднае натхненне, расказалі таленавітыя пісьменнікі Гродзеншчыны.
Няхай гэта лета будзе для кожнага з нас асаблівым, а для паэтаў – плённым і ідэйным, бо гэта сапраўды вялікі дар, умець падзяліцца часцінкай сваёй душы.