Спадчына акадэміка Карскага

Яўхім Фёдаравіч Карскі – першы беларускі акадэмік, філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф, нарадзіўся ў в.Лаша Гродзенскага раёна.

Сёлета спаўняецца 120 год з пачатку выдання галоўнай працы навукоўца – «Беларусы». У 1903 годзе акадэмік распачаў этнаграфічную экспедыцыю па Беларусі, па выніках якой быў выдадзены першы том. Праца прызнана «вышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, энцыклапедыяй беларусазнаўства». Выданне было настольнай кнігай кожнага адукаванага чалавека, з’яўлялася энцыклапедычным даведнікам па гісторыі і духоўным развіцці беларусаў.

Не страціла яно сваёй навуковай і светапогляднай актуальнасці і сёння. Нездарма галоўная кніжніца Прынёмання носіць імя знакамітага навукоўца.

Запрашаем у аддзел краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, дзе Вы можаце пазнаёміцца з кніжнай спадчынай Яўхіма Фёдаравіча.

Даведкі па тэл.: 71 89 54.