Магутны, што зубр, юбілей

Мікола Гусоўскі вядомы нам, у першую чаргу, як паэт-панегірыст, адзін з заснавальнікаў жанру ліра-эпічнай паэмы эпохі Адраджэння. У 1522 г. па просьбе папы Льва Х Медычы ён стварыў славуты гімн Бацькаўшчыне і яе народу – паэму “Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго”.
Сёлета мінула роўна 500 гадоў з часу выхаду ў свет кнігі Міколы Гусоўскага, таму супрацоўнікі аддзела абанемента вырашылі арганізаваць выставу адной кнігі “Выхаваўчы патэнцыял спадчыны Міколы Гусоўскага”. На ёй прадстаўлены ўсе наяўныя ў аддзеле выданні паэмы, інфармацыя аб ёй, яе аўтары і наглядны дадатак – цытаты з твора і разнастайныя выявы магутнага звера.
У паэме, што папулярызавалася са скарочанай назвай “Песня пра зубра” дасведчаны, адважны і спрытны сын паляўнічага дэталёва апісаў постаць, звычкі і моц волата беларускіх лясоў, асаблівасці палявання на яго. Аднак гэтым сапраўдны майстар не абмежаваўся. Аўтар паспрабаваў выкласці асабістае бачанне лёсу і месца на шляхах гісторыі сваёй Радзімы, уславіць суродзічаў, уладароў і ўсё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца непаўторнасць і прыгажосць беларускай зямлі.
Як сапраўдны патрыёт і прыстойны грамадзянін, Мікола Гусоўскі загадвае спыніць забойствы і разбой, заклікае любіць Беларусь, шанаваць і пашыраць яе нацыянальны змест, каб беларусы ўрэшце занялі “свой пачэсны пасад між народамі”.
Запрашаем наведаць выставу адной кнігі ў аддзел абанемента: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.