За летам у бібліятэку!

Час летніх канікул – гарачая пара для бібліятэкі! Усе самыя цікавыя адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы адбываюцца ў бібліятэчным садзе на свежым паветры. А калі надвор’е раптам сапсавалася, у галоўным корпусе кніжніцы юных гасцей чакаюць шматлікія інтэрактыўныя праграмы, знаёмства з літаратурнымі навінкамі для дзяцей, займальныя майстар-класы і незвычайнае падарожжа па гістарычным будынку бібліятэкі!
На цікавае лета запрашае абласная бібліятэка!