Інтэрактыўная “Бібліятэка.bу” Гродзеншчыны

Адбыўся абласны конкурс сярод публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці на лепшую віртуальную віктарыну, інтэрактыўную гульню, анлайн-крыжаванку “Бібліятэка.bу”.
Абласное спаборніцтва прынесла выдатныя вынікі – з’явіліся новыя лічбавыя рэсурсы, якія актыўна прымяняюцца ў правядзенні мерапрыемстваў і выкарыстоўваюцца для рознаўзроставай аўдыторыі.
Шчыра віншуем пераможцаў!
Дыплом першай ступені ў намінацыі “Лепшы інфармацыйна-забаўляльны рэсурс, створаны раённымі (цэнтральнай гарадской) і гарадскімі бібліятэкамі” атрымала Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы за падрыхтоўку web-квэста “Усяму пачатак тут, у краі маім родным”, другой – Гарадская бібліятэка № 1 г. Смаргонь за распрацоўку інтэрактыўнага квэста “Сцежкамі Смаргоншчыны”, трэцяй – сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача Мастоўскай раённай бібліятэкі за стварэнне анлайн-гульні “Алисомания для книгочеев”.
У намінацыі “Лепшы інфармацыйна-забаўляльны рэсурс, створаны гарпасялковымі і сельскімі бібліятэкамі” дыпломам першай ступені ўзнагароджана Поразаўская гарпасялковая бібліятэка Свіслацкага раёна за распрацоўку краязнаўчай гульні-экспедыцыі “Мастацтва ганчарнага рамяства”, другой – Свіслацкая сельская бібліятэка Гродзенскага раёна за серыю віртуальных гульняў “Ведай і любі свой край”, трэцяй – Роская гарпасялковая бібліятэка Ваўкавыскага раёна за ўкараненне анлайн-віктарыны “Беларусь інтэрактыўная”.
Адкрывайце бібліятэкі ў лічбавым асяроддзі!