Літаратурнымі сцежкамі Гродна

Шмат таленавітых пісьменнікаў жылі ў Гродне, любілі яго вуліцы, пісалі пра жыхароў у сваіх творах. Яны пакінулі вялікі след у гісторыі горада, а мы прапануем адшукаць яго, вандруючы разам з намі!

З нагоды 182-годдзя з дня нараджэння нашай слыннай зямлячкі Элізы Ажэшкі, запрашаем 8 чэрвеня ў 17:30 прайсціся сцежкамі знакамітых аўтараў, паслухаць цікавыя і захапляльныя гісторыі з іх жыцця і ўбачыць Гродна з іншага літаратурнага боку!

Запісацца на вандроўку, даведацца пра кошт і задаць пытанні можна па тэлефоне: 71-89-54.

Адкрыйце для сябе цудоўны і творчы Гродна разам з абласной бібліятэкай!