Бібліятэчнае краязнаўства ў галоўнай ролі!

ІІ абласны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў” 25 мая 2023 года адбыўся на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага і бібліятэчных устаноў Гродзенскага раёна.

35 супрацоўнікаў з 17 раённых бібліятэчных сістэм вобласці пазнаёміліся з інтэрактыўнымі формамі распаўсюджвання краязнаўчай інфармацыі, аспектам сацыякультурнай дзейнасці рэгіянальных бібліятэк, метадамі папулярызацыі ведаў аб родным краі.

Удзельнікі семінара прысутнічалі на тэматычных майстар-класах, падрыхтаваных супрацоўнікамі абласной бібліятэкі, наведалі Квасоўскую, Індурскую і Адэльскую сельскія бібліятэкі Гродзенскага раёна.