Падарожжа Сумкі-Умкі: пра нас пішуць

Сумка-Умка – праект Гродзенскай абласной бібліятэкі, які накіраваны на знаёмства маленькага чытача з кнігай. Сумка-вандроўца была ўжо ў шматлікіх дзіцячых садках. Дзяўчаты і хлопцы з радасцю сустракалісь з літаратурай , бо кожны візіт Сумкі-Умкі – гэта 20 новых цікавых кніг!

У выданні “Настаўніцкая газета” Галіна Аляхновіч, загадчыца дзіцячага сада № 110 г. Гродно, напісала падрабязны артыкул пра бібліятэчны праект. Выхаванцы сада № 110 сталі актыўнымі ўдзельнікамі падарожжаў з Сумкай. Разам з педагогамі дашкаляты чыталі чароўныя казкі і выконвалі тэматычныя заданні.

Праект павялічыў колькасць сацыяльных партнёраў бібліятэкі. Бібліятэка імя Я.Ф. Карскага ўдзячна за супрацоўніцтва. Да новых цікавых сустрэч!