Віншуем з юбілеем!

Юбілей – гэта заўсёды кранальная дата, а 50 гадоў – узрост, які прыносіць гармонію душы і сэрца.

Калектыў Гродзенскай кніжніцы віншуе з 50-годдзем загадчыка сектара захоўвання асноўнага фонду – Эйгерд Жанну Іванаўну!

За добрасумленную працу і значны ўклад у папулярызацыю кнігі і чытання сённяшні юбіляр узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. У адрас Жанны Іванаўны гучалі словы падзякі за ініцыятыўную працу, дзякуючы дыпламатычным здольнасцям, кола сацыяльных партнёраў пашырылася.

Шаноўная Жанна Іванаўна, жадаем, каб Вас заўсёды суправаджалі радасць і натхненне.

З 50-годдзем!