Час, які нельга забыць

Мінулае ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі мінулае – вайна. На працягу тыдня ў юнацкім філіяле ў рамках бібліятэчнай эстафеты памяці праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Іх удзельнікамі сталі навучэнцы гродзенскіх сярэдніх школ.

Гасцям бібліятэкі было прапанавана віртуальнае падарожжа па вуліцах горада Гродна, ваенна-патрыятычная квэст-гульня “Юныя абаронцы Айчыны” і пазнавальнае мерапрыемства “Вялікі подзвіг маленькіх герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны”, на якім вучні даведаліся аб тым, як іх равеснікі ваявалі на фронце, як ішлі ў партызаны. Мужнасць і самаадданасць юных абаронцаў заўсёды будзе прыкладам для падрастаючага пакалення нашай краіны.

Эстафета памяці працягваецца, і мы запрашаем на мерапрыемствы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, у юнацкі філіял абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Ажэшкі, 17.

Даведкі па тэл.: 62-33-67.