Бібліятэчная эстафета памяці распачалася!

78 гадоў прайшло з апошняга ваеннага дня, але вялікія подзвігі народа ніколі не памеркнуць. Бібліятэчнай эстафетай памяці распачала ўшанаванне Дня Вялікай Перамогі Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага.

Навучэнцы і выхаванцы гродзенскіх устаноў адукацыі прынялі ўдзел у святочнай імпрэзе, на якім прысутнічаў ветэран Вялікай Айчынай вайны – Данілаў Леанід Цімафеевіч.

Разам з пачынаючымі мастакамі з дзіцячай школы мастацтваў і іх настаўнікамі прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы работ “Фарбы за мір”, прысвечаных Айчыне і яе прыгажосці.

Кранальныя і ўзнёслыя творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, чытала моладзь разам з пісьменнікамі Гродзеншчыны на літаратурна-музычнай сустрэчы “Радкі Вялікай Перамогі”.

Самыя маленькія наведвальнікі абласной бібліятэкі таксама далучыліся да эстафеты памяці і разам з бібліятэкарамі намалявалі “букет Перамогі”.

Дыялог пакаленняў “Аб вайне напісана не ўсё” прайшоў для навучэнцаў каледжа камунальнай гаспадаркі, удзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба “Цыркон” і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, якім старшы пракурор Гродзенскай абласной пракуратуры Наталля Змітрэвіч прадставіла цікавыя факты і новыя ўдакладненыя звесткі аб загінуўшых беларусах падчас Вялікай Айчынай вайны.

Бібліятэчная эстафета памяці працягваецца, і пакуль жыве ў нашых сэрцах памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, гарыць Вечны агонь, і гісторыю Вялікай Перамогі распавядаюць нашым дзецям кнігі, жыве і кожны не вярнуўшыся салдат.