Радкамі беларускай душы

Есць людзі, з надзвычайным творчым гарэннем. Ім цікава ўсё: абраная справа, людзі, прырода і, канешне, гісторыя Бацькаўшчыны.

Да такой слыннай кагорты належыць і Чэслава Уладзіславаўна Мулярчык, намеснік старшыні аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі філіяла №400 – Гродзенскага абласнога упраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”.

18 красавіка ў абласной бібліятэцы таленавітая, ініцыятыўная і надзвычай творчая Чэслава Уладзіславаўна дзялілася цеплынёй сваіх твораў з гасцямі літаратурнай вечарыны “Там, дзе любоў мацуе слова”. Кранальныя, жаночыя, шчырыя і натхняльны вершы, поўныя чысціні і любові, гучалі ў выкананні самой аўтаркі, яе сяброў – Мікалая Сярова і Святланы Свячкоўскай, а таксама ўнучак – Ульяны і Валянціны. А дзякуючы музычным падарункам ад калектываў “Гарадзенскія хлопцы” і “Спявай душа” пад кіраўніцтвам Таццяны Беймы, атмасфера сустрэчы была неверагодна жывой і цёплай.

Шчырыя пажаданні і словы падзякі гучалі ў гэты вечар у адрас Чэславы Мулярчык ад старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алены Пасюты, начальніка ўпраўлення №400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Аляксандра Гулеваценка, дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэка імя Я. Ф. Карскага Марыны Ігнатовіч, а таксама ад калег і сяброў.

Там, дзе любоў мацуе слова, заўсёды жыве сяброўства, а сяброўству абласной бібліятэкі і Чэславы Уладзіславаўны ўжо больш 10 гадоў, і наша ўстанова гэтым вельмі ганарыцца.

Вялікі дзякуй, што Вы заўсёды побач!