Купалаўцы і Колас

У сценах абласной бібліятэкі прайшла культурна-інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў Купалаўскага ўніверсітэта. Студэнты беларускай філалогіі разам са сваім куратарам Алінай Эдмундаўнай Сабуць – лаўрэатам конкурсу імя Цёткі, завіталі да аддзела абанемента.

Галоўная мэта бібліятэчнай экскурсіі – кніжная выстава “Знаёмая мова, чароўны Коласа радок”. На ёй дэманструюцца кнігі розных выдавецтваў паэмы Якуба Коласа “Новая Зямля”, з моманту заканчэння напісання якой сёлета спаўняецца 100 гадоў.

Госці бібліятэкі былі зацікаўлены фондам рэдкай кнігі, мелі магчымасць пазнаёміцца з багатай гісторыяй кніжніцы Гродзеншчыны, яе літаратурай, пачулі займальныя звесткі аб былым будынка Нацыянальнага банка. Таксама экскурсантам было прапанавана самастойна адшукаць кнігі па бібліяграфічным апісанні, з чым госці справіліся.