Літаратурнае падарожжа “Ганаруся табой, мая Беларусь!”

Новымі гасцямі бібліятэкі сталі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка № 25. Падчас экскурсіі па дзіцячаму філіялу маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з прасторай бібліятэкі, удакладнілі правілы абыходжання з кнігай, даведаліся пра незвычайныя сучасныя кнігі для дзяцей.
Маленькіх чытачоў таксама чакала літаратурнае падарожжа “Ганаруся табой, мая Беларусь!”. Дашкаляты далучыліся да народнай спадчыны, прыроднага багацця і гістарычных каштоўнасцяў Беларусі. Сумеснай творчай працай стала стварэнне прыродных сімвалаў нашай краіны – бусла і валошкі.
Кніжная выстава пазнаёміла гасцей з тэматычнымі энцыклапедычнымі выданнямі, зборнікамі народных казак і мастацкімі творамі беларускіх пісьменнікаў.
Радасць выклікалі заняткі ў крэатыўнай лабараторыі ЛЕГА: мноства лега-цаглінак дазволіла ўвасобіць самыя смелыя фантазіі юных канструктараў.