Я абавязаны Беларусі…

“Мне заўсёды здавалася, што я абавязаны Беларусі”

Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля – вядомы беларускі жывапісец-імпрэсіяніст, які валодаў унікальным талентам тонкага лірыка, яскравай творчай індывідуальнасцю. Яго работы заўсёды можна пазнаць па непаўторным аўтарскім стылі, своеасаблівай мастацкай мове.

У рамках праекта PRO искусство” ў аддзеле мастацтва праходзяць інфармацыйныя гадзіны “Творчы шлях Вітольда Бялыніцкага-Бірулі” для вучняў ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”. Мультымедыйная прэзентацыя знаёміць дзяцей з карцінамі беларускага майстра і яго жыццёвым шляхам. Жывапісныя краявіды захапляюць юных мастакоў сваёй прыгажосцю і эмацыйнасцю. Завяршае інфармацыйную гадзіну агляд кніг і альбомаў пра жыццё і творчасць беларускага мастака з фонду бібліятэкі.

Пазнаёміцца з творчасцю беларускіх жывапісцаў запрашаем у аддзел мастацтва па адрасе: вул. Савецкая, 25.

Даведкі па тэл.: 62-03-12.