Падарожнічаем “Сцежкамі роднай Беларусі”

2023 – Год міру і стварэння. У абласной бібліятэцы асаблівая ўвага надаецца мерапрыемствам, накіраваным на патрыятычнае выхаванне на аснове гонару за ўласную краіну, яе гісторыю і культуру.
У дзіцячым філіяле адбылося падарожжа “Сцежкамі роднай Беларусі” праз інтэлектуальную гульню з вучнямі гімназіі № 1 імя акадэміка Карскага.
Віктарына актуалізавала веды дзяцей па катэгорыях “Сімвалы”, “Гісторыя”, “Геаграфія”, “Прамысловасць”, “Сельская гаспадарка”, “Культура”, “Спорт”. Юныя эрудыты прыгадалі значныя дасягненні нашай краіны, вядомых беларусаў, гістарычныя помнікі і культурныя каштоўнасці.
Кніжная выстава пазнаёміла маленькіх гасцей з фотаальбомамі і энцыклапедычнымі выданнямі, прысвечанымі гістарыка-культурнай спадчыне Беларусі.
Напрыканцы гутаркі ўдзельнікі бібліятэчнага падарожжа паглядзелі відэаролік “Беларусь. Звыш за чаканне”, які ў 2018 годзе быў прызнаны лепшым у намінацыі “Самае прыгожае відэа” на міжнародным конкурсе турыстычных відэа Global Travel Video Competition у Шанхаі.
У лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі дзеці пазнаёміліся з птушкай года Беларусі-2023 і нават сканструявалі яе, а ў крэатыўнай лабараторыі ЛЕГА была арганізавана праца па ўзвядзенні архітэктурных славутасцяў Беларусі.