Выніковая калегія

Сёння ў Гродзенскім драмтэатры адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, на якім былі падведзены вынікі 2022 года і акрэслены задачы на 2023-ці.

Падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне спецыялістаў сферы культуры, сярод якіх і супрацоўнікі Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Падзяку Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства і садзеянне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм установы атрымала Ігнатовіч Марына Эдвардаўна, дырэктар абласной бібліятэкі. Падзячнае пісьмо Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў за ўкараненне перадавых праектаў і метадаў у арганізацыю бібліятэчнай справы Гродзенскай вобласці ўручана Сцяпанавай Галіне Аляксандраўне – загадчыку аддзелам бібліятэказнаўства, а таксама Ганаровую грамату ўпраўлення культуры аблвыканкама за актыўную папулярызацыю кнігі і значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення атрымала Юркавец Лідзія Леанідаўна, бібліёграф ІІ катэгорыі дзіцячага філіяла.

Шчыра віншуем з узнагародамі!