Зімовыя забавы

Новы год, Раство Хрыстова, Каляды, Хрышчэнне святкаваліся ў аддзеле выданняў на замежных мовах. Вучні навучальных устаноў горада даведаліся аб традыцыях святаў з мультымедыйных прэзентацый і, канешне, удзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах. Дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі і рэбусы. Не абышлося без спеваў каляд, танцаў і спаборніцтваў. Нават снегавіка зрабілі і гулялі з нім у снежкі. Найлепшымі падарункамі для ўдзельнікаў сталі добры настрой, кніга для чытання і фота на памяць.

Каб атрымаць асалоду ад зімовых дзён, запрашаем на адукацыйна-забаўляльныя праграмы ў аддзел выданняў на замежных мовах. Прапануем мерапрыемствы на кожны густ і ўзрост.