Мы выбіраем здаровы лад жыцця

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных здароваму ладу жыцця прайшоў у юнацкім філіяле абласной бібліятэкі.

З 28 лістапада вучні і студэнты сталі ўдзельнікамі маральна-асветніцкай слайд-гутаркі “Сгорая, плачут свечи”, прысвечанай Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам і інфармацыйна-прафілактычнай гадзіне “Дым, які аднімае здароўе”.

Кожнае мерапрыемства ўздымае шэраг важных пытанняў: што такое ВІЧ/СНІД, як папярэдзіць хваробы, як адносіцца да хворых і інфіцыраваных людзей; гісторыю распаўсюджвання табака, спосабы барацьбы з дрэннымі звычкамі. На прыканцы мерапрыемстваў навучэнцы замацавалі веды, прыняўшы ўдзел у віктарынах і мазгавым штурме, а таксама пазнаёміліся з вельмі карыснай і цікавай літаратурай, якую прапанавалі моладзі супрацоўнікі бібліятэкі.