Квэст-гульня “У адзінстве наша сіла”

Выхаванцы дзіцячага саду № 3 г. Гродна прынялі ўдзел у квэст-гульні “У адзінстве наша сіла”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі ўніверсальнай чытальнай залы і сектара перыядычных выданняў.
Квэст складаўся з пяці станцый: на першай, “Краязнаўчай”, маленькія жыхары Гродна складалі з кубікаў знакамітыя мясціны роднага краю. На станцыі “Забаўляльная” ўсе паказалі свае танцавальныя здольнасці ў беларускай народнай гульні “Капялюшык”. “Літаратурны” прыпынак патрабаваў падрыхтоўкі загадзя, у выніку якога маленькія акцёры змаглі прадставіць беларускую казку “Зайкава хатка”. На “Прыродазнаўчай” станцыі, прысвечанай біясферы і гарадскому заапарку, дзеці адгадвалі загадкі пра жывёл Гродзеншчыны.
Пасля, у пакойчыку “Творчага” прыпынку, кожны зрабіў закладкі ў выглядзе разнайстайных звяроў і пабудаваў маленькі заапарк з дапамогай LEGO.
Напрыканцы мерапрыемства выхаванцам быў уручаны дыплом за паспяховае праходжанне квэста.