Плён працы супрацоўнікаў бібліятэкі ў СМІ

На старонках прафесійнага часопіса “Бібліятэка прапануе” ў № 11/2022 быў апублікаваны сцэнарый літаратурнай імпрэзы “Максім Багдановіч – паэт вялікай душы і таленту”, распрацаваны вядучым бібліятэкарам аддзела абанемента – Медзер Валянцінай Аляксееўнай спецыяльна да дня нараджэння зоркі беларускай паэзіі.

Адметнасцю працы з’яўляецца разбор свежых выданняў твораў Максіма Багдановіча і некаторых новых аспектаў яго творчасці.

Дадзеная імпрэза разлічана на знаёмства навучэнцаў, студэнтаў і зацікаўленых дарослых з постаццю Максіма Багдановіча, а таксама на праверку, абагульненне і паглыбленне ведаў па яго біяграфіі, культурнай і творчай спадчыне, ролі ў розных відах мастацтва (жывапісе, музыцы, кіно, літаратуры). Распрацаваны матэрыял будзе карысны прадстаўнікам культуры і адукацыі для арганізацыі ўласных мерапрыемстваў, прысвечаных Максіму Багдановічу. Асабліва актуальна будзе правесці літаратурную імпрэзу 9 снежня – у дзень нараджэння беларускага пісьменніка.

Падрабязней азнаёміцца са сцэнарыем можна ў згаданым нумары часопіса ў аддзеле перыядычных выданняў абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Даведкі па тэл.: 71-89-43.