Год беларускіх класікаў

2022 год юбілейны для класікаў беларускай літаратуры: наша краіна святкуе 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная гадзіна “Класікі беларускай літаратуры”. У рамках сустрэчы вучні СШ № 12 г. Гродна пазнаёміліся з абласной бібліятэкай і яе структурай, прайшлі “бібліятэчныя лабірынты”, каб сваімі вачыма ўбачыць сапраўдную кніжную скарбніцу аддзела. Дзеці з вялікай цікавасцю праслухалі экскурсію па выставе “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі”, а таксама пачулі песні на вершы беларускіх класікаў.

Гасцям мерапрыемства былі прапанаваны літаратурныя навінкі аддзела, сярод якіх моладзь знайшла шмат цікавых выданняў. На памяць аб сустрэчы ўсе разам зрабілі фотаздымкі з рарытэтнымі экспанатамі выставы, прысвечанай нашым славутым пісьменнікам.