І сёння з намі Колас…

3 лістапада Беларусь адзначае дзень нараджэння аднаго з класікаў, заснавальнікаў беларускай літаратуры і мовы – народнага паэта Якуба Коласа.

140 гадоў таму ў в. Акінчыцы (Мінская губернія) нарадзіўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (сапраўднае імя). Яго жыццё і дзейнасць прасякнуты высакароднасцю, нераўнадушнымі, грунтоўнымі адносінамі да ўсяго ў жыцці, вернасцю прынцыпам, любоўю да Радзімы і свайго народу. Творы Коласа пераведзены больш за 40 моў свету.

Аддзел мастацтва падрыхтаваў грунтоўную выставу “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі”, дзе прадстаўлена каля 300 экспанатаў з фонду абласной бібліятэкі і прыватнай калекцыі Аляксандра Віктаравіча Сявенкі.

Гонар выставы – прыжыццёвыя зборнікі Якуба Коласа “Вершы” і “Паэмы”, якія былі выдадзены адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1946 годзе; фотаздымак сустрэчы Якуба Коласа з франтавікамі, зроблены ў пераможным 1945 годзе; рэпрынт вучэбнага дапаможніка “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909 год) і інш.

Дакрануцца да гісторыі, адчуць мілагучнасць беларускай мовы, падрабязней пазнаёміцца з выставай запрашаем у аддзел мастацтва, па адрасе: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай).

Тэл. 62-03-12.